Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Жывая музыка кіно”: “Каледж”

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_crLFpz): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 28.05.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка

Галівудскі шэдэўр нямога кіно “Каледж” (1927) у акампанеменце жывой музыкі! Упадабаны гледачам інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра працягваецца!

Прыходзьце 28 мая а 19 гадзіне на паказ рамантычнай нямой кінакамедыі знакамітага акцёра і рэжысёра Бастэра Кітана, які разам з Чарлі Чаплінам, Гаральдам Лойдам і Роска Арбаклам уваходзіць у чацвёрку легендарных комікаў ХХ стагоддзя!

Музыку да гэтай класічнай нямой кінакамедыі стварыў Стывен Прутсман – вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар. Яго творчасць займае адменнае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава вольна прэзентуе сябе як у вобласці класічнай музыкі, гэтак і жанры імправізацыі (няхай гэта будзе джаз ці традыцыйная музыка народаў свету). Яго творы выконваліся такімі ўслаўленымі музыкантамі і калектывамі, як: Ё Ё Ма, квартэт “St. Lawrence”, Лявон Флейшар, Дон Апшоў і інш.

Музыка Стывена Прутсмана, якая суправаджае паказы фільма, дапаможа стварыць адменную культурную “прастору”. Але ў працэсе агучвання фільмаў спатрэбяцца гукашумавыя эфекты, воклічы, смех… Гледачы не змогуць застацца ўбаку! Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!

Білеты можна набыць на сайце “Кіно Мінска”, а таксама ў касе кінатэатра “Цэнтральны”.

 

 

«Живая музыка кино»: «Колледж»