Пры падтрымцы Амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь
Жак Афенбах – опера ў 2-х дзеяннях “Казкі Гофмана” (канцэртнае выкананне)
Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў
Ксаўе Макандзюі (Гофман)
Аліўе Эт (Міракль, Дапертута, Ліндорф, Капеліус)
Ксенія Малахвейчук (Ніклаўс)
Лізавета Пяганава (Антонія, Алімпія)
Ірына Крыкунова (Голас маці)
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Р.Шырмы
Галоўны дырыжор – Вольга Янум
У канцэрце бяруць удзел студэнты опернага класа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Дырыжор – Аляксандр Анісімаў
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ірына Крыкунова
Рэжысёр – Раман Крыкуноў
***
30 мая 2025 года Белдзяржфілармонія, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь і Амбасада Францыі ў Беларусі запрашаюць меламанаў у Вялікую залу, дзе адбудзецца канцэртнае выкананне адзінай оперы знакамітага аўтара папулярных аперэт Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”.
Прэм’ера оперы з трыумфам прайшла ў 1881 годзе ў Парыжы. Пасля гэтага ў Беларусі яна толькі аднойчы была пастаўлена ў Вялікім тэатры оперы і балета і тым больш не гучала на філарманічнай сцэне.
Канструкцыя гэтага твора ў рэдакцыі, зробленай рэжысёрам Ірынай Крыкуновай і дырыжорам Аляксандрам Анісімавым, прагучыць з адным антрактам.
У выкананні бяруць удзел спевакі з Францыі Ксаўе Макандзюі (Гофман) і Аліўе Эт (Міракль, Дапертута, Ліндорф. Капеліус), а таксама салісты Белдзяржфілармоніі і студэнты-вакалісты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ва імпрэзе таксама бярэ ўдзел Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы. Галоўны дырыжор – Вольга Янум.
За дырыжорскім пультам – народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.
*Канцэрт пройдзе ў двух аддзяленнях з антрактам (1-е аддзяленне – 1 ч. 20 хвіл.; 2-е аддзяленне – 40 хвіл.)
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram