Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Mandolinissimo”: мандалінна-гітарны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Дата: 18.05.2025 пачатак у 18:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І.С.Бах, К.Стамиц, Дж.Самарціні, Г.Пелеціс, Р.Сандавал, Р.Дзіенс, К.Аквавела, Я.Кувахара

У рамках праекта “Folk strings”

“MANDOLINISSIMO”

Мандалінна-гітарны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – Дзмітрый Цітоў

У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Кім (раяль)

Вядоўца – Кацярына Агароднікава

***

18 мая ў 18.00 у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт “Mandolinissimo” мандалінна-гітарнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Цітова.

Назва канцэрта з’яўляецца адпраўным пунктам да адраджэння Міжнароднага фестывалю “Mandolinissimo”, у якім традыцыйна бяруць удзел вядучыя выканаўцы на народных інструментах з розных краін. У гэты вечар прагучыць музыка Дж.Б.Самарціні, К.Стамица, Р.Сандавала, Р.Дзіенса, К.Аквавелы, Я.Кувахары. Упрыгожаннем праграмы стануць Канцэрт фа мінор для клавіра з аркестрам І.С.Баха і Канцэрціна Бьянко для фартэпіяна з аркестрам Г.Пелеціса (салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Кім).

Канцэрт “Mandolinissimo” пройдзе ў рамках культурна-асветніцкага праекта “Folk Strings”, які скіраваны на папулярызацыю выканальніцтва на народных інструментах – домры, мандаліне і гітары.

 

“Mandolinissimo”: мандолинно-гитарный оркестр Белорусской государственной академии музыки