Дата:
12.11.2024 пачатак у 19:00
Месца: Вялікая канцэртная зала
Катэгорыя: Папулярная музыка
Выканаўцы: Симфонический оркестр Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь, Бабарикин Виктор (дирижёр)
Новая доўгачаканая праграма “КАРАЛЕВА СКРЫПКІ” ў выкананні Маймуны і Сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна прагучыць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі 12 лістапада.
Маймуна вядома сваёй ігрой у стылі Classical Crossover, які спалучае ў сабе новае сучаснае гучанне класічных твораў, музыкі з кінастужак і сучасных хітоў.
Новая канцэртная праграма не пакіне абыякавымі як тых, хто любіць аркестравую музыку, гэтак і тых, хто яшчэ толькі пачынае пагружацца ў свет класічнай музыкі.
Запрашаем правесці гэты вечар разам з намі ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.
Дырыжор і музычны кіраўнік праекта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram