Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Каралеўскі бутэрброд”: мюзікл для дзяцей і дарослых

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory in drupal_tempnam() (line 2649 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_g4Az8m): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed in image_resize_filter_get_images() (line 370 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 371 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given in image_resize_filter_get_images() (line 372 of /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 18.06.2025 пачатак у 11:00
Катэгорыя: Музыка для дзяцей

У дні летніх школьных канікул

Мюзікл для дзяцей і дарослых “КАРАЛЕЎСКІ БУТЭРБРОД”

(па матывах аднайменнай балады Алана Мілна, аўтара папулярных аповесцяў пра Віні-Пуха)

Кампазітар – Георгій Партноў

Рэжысёр-пастаноўшчык – Ігар Пятроў

Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў:

Кароль – Іван Кручко

Каралёва – Ганна Янкоўская

Пакаёўка – Марына Дабралёт / Святлана Еўтух

Малочніца – Ксенія Малахвейчук

Карова – Галіна Сакольнік

Аўтар – Максім Абравец

Партыя фартэпіяна – Таццяна Лясун / Алена Лузан

***

“Каралеўскі бутэрброд” – дасціпны, іранічны музычны твор з простым, немудрагелістым сюжэтам. Па даўнейшай англійскай традыцыі Кароль павінен снедаць вылучна аўсянай кашай. Аднойчы раніцай Кароль мяркуе, што надышоў час перапыніць гэту старую добрую традыцыю і патрабуе падаць яму на сняданак бутэрброд – свежы хлеб з вяршковым маслам. Як аднавіць парадак у каралеўстве і ўціхамірыць капрызнага вяльможу?

Галоўны дзейны персанаж у музычнай казцы – Карова Мацільда. Яна свята паважае традыцыі, а Кароль іх парушае. На гэтым будуецца драматургія оперы. У спектаклі ёсць арыя Каровы, арыёза Каралевы пра мармелад, дуэт Пакаёўкі і злоснага Караля і іншыя займальныя эпізоды.

Пацешны сюжэт, яркія музычныя характарыстыкі персанажаў, арыгінальнае афармленне спектакля і самае галоўнае – лёгкая для ўспрымання, блізкая моцартаўскай, музыка – прыцягнуць маленькіх гледачоў і пацешаць дарослых.

*Канцэрт у адным аддзяленні працягласцю 50 хвілін

«Королевский бутерброд»: мюзикл для детей и взрослых