“ГРАНД-ЛЕТА 2025”
Музычная школа ArtGrand запрашае вас на грандыёзную падзею – справаздачны канцэрт “Гранд-лета” 2025!
Гэты ўнікальны канцэрт-сустрэча створаны, каб з’яднаць сэрцы, падарыць радасць супольнага музыкавання і падаць сцэну, як прафесійным выканаўцам, гэтак і захопленым аматарам.
Праграма канцэрта ўключае сольныя і ансамблевыя творы, якія прагучаць у выкананні таленавітых удзельнікаў рознага веку і ўзроўню падрыхтоўкі.
Вы пачуеце:
- Шэдэўры акадэмічнай музыкі – Бах, Бетховен, Моцарт, Шапэн, Шуман, Гайдн і іншых вялікіх кампазітараў.
- Сучасныя кампазіцыі і любімую музыку з кінастужак.
У канцэрце бяруць удзел вучні школы з разнастайнымі інструментамі: голас, флейта, скрыпка, гітара, фартэпіяна, барабаны і інш.
Канцэрт пройдзе ў двух аддзяленнях:
- Першае аддзяленне: дзеці ад 3 да 16 гадоў (пачатковы ўзровень).
- Другое аддзяленне: сталыя ад 17 да 84 гадоў (прасунуты ўзровень).
Сярод удзельнікаў – лаўрэаты міжнародных музычных конкурсаў, юныя вундэркінды, прадстаўнікі IT-сферы, бізнесоўцы і тыя, для каго музыка стала часткай жыцця ў атмасферы цяпла і творчасці.
Калі і дзе:
- Беларуская дзяржаўная філармонія, пр. Незалежнасці, 50. Малая зала імя Р.Шырмы
- 1 чэрвеня 2025 года
- Пачатак ў 12:00 (першае аддзяленне) і 14:00 (другое аддзяленне)
Як узяць удзел ці стаць вучнем школы?
Тэлефануйце па тэлефоне: +375 (29) 781-22-37
Пішыце на e-mail: info@artgrand.by
Далучайцеся да свята музыкі і натхнення!
*Канцэрт пройдзе ў 2-х аддзяленнях, працягласць 2 гадзіны