Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Гільдзюк Юрый (фартэпіяна)

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: tempnam(): open_basedir restriction in effect. File(/tmp) is not within the allowed path(s): (/var/www/www-root/data:.) у drupal_tempnam() (лінія 2649 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(): Filename cannot be empty у image_resize_filter_get_images() (лінія 370 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 371 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given у image_resize_filter_get_images() (лінія 372 у /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Гільдзюк Юрый (фартэпіяна)

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Юрый Гільдзюк атрымаў музычную адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.Чайкоўскага ў класах заслужанага дзеяча мастацтваў прафесара І.А.Цвятаевай і доктара мастацтвазнаўства прафесара Я.І.Мільштэйна.

Юрый Гільдзюк актыўна канцэрціруе як саліст і выканаўца камернай музыкі, гастралюе ў Беларусі і за яе межамі. Выступае ў ансамблях з вядомымі інструменталістамі, опернымі і камернымі спевакамі, мае запісы на радыё і тэлебачанні.

Ю.М.Гільдзюк паспяхова спалучае канцэртную дзейнасць з педагагічнай і музычна-грамадскай працай. Выкладаў у Рэспубліканскім музычным каледжы, на кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (загадчык кафедры). У цяперашні час - прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Яго вучні – паспяховыя піяністы, педагогі і канцэртмайстры - працуюць у рэспубліцы і за мяжой. Многія з іх - лаўрэаты буйных міжнародных конкурсаў піяністаў.

З 1983 года Юрый Гільдзюк з'яўляецца мастацкім кіраўніком Беларускай дзяржаўнай філармоніі.