Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Архангельская Юлія (фартэпіяна)

Юлія Архангельская – салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выкладчыца аддзялення спецыяльнага фартэпіяна Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Выпускніца Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Н.І.Ташчылінай, А.В.Лузан), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Ю.М.Гільдзюка) і аспірантуры пад кіраўніцтвам Ю.М.Гільдзюка і В.П.Савіцкай.

Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў, сярод якіх Міжнародны конкурс піяністаў імя Ф.Шапэна (г.Шафарня, Польшча, 2002 г., дыплом), KlavierMusik (г.Вільнюс, Літва, 2004 г., I прэмія), Міжнародны конкурс імя C.Вайнюнаса (г.Вільнюс, Літва, 2006 г., II прэмія), Music project (г.Масква, Расія, 2023 г., I прэмія), Міжнародны конкурс імя А.Гіцба (г.Сухум, Расія, 2023 г., III прэмія, намінацыя “Фартэпіянны дуэт”), Міжнародны конкурс імя І.Аврамкавай (г.Санкт-Пецярбург, Расія, 2024 г., II прэмія, намінацыя “Фартэпіянны дуэт”). Сольныя канцэрты піяністкі праходзяць як у нашай краіне гэтак і за мяжой у канцэртных залах Расіі, Літвы, Эстоніі, Фінляндыі, Аўстрыі, Бельгіі, Польшчы, Кітая.

Працуе ў складзе журы дзіцячых і юнацкіх рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

З 2021 года – арганізатар і вядоўца канцэртаў цыкла “Дзіцячыя гады любімых кампазітараў” у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у рамках якога адбылося больш за 20 канцэртаў, прысвечаных творчасці вялікіх кампазітараў розных эпох і краін, улучаючы штогадовыя традыцыйныя канцэрты беларускай музыкі. У канцэртах выступілі навучэнцы і калектывы розных навучальных устаноў Беларусі, атрымаўшы магчымасць творчай рэалізацыі на лепшай канцэртнай пляцоўцы нашай краіны.

Юлія Архангельская – аўтар і выканаўца шэрага канцэртных праектаў: “Музычны момант” (верасень 2023), “Навагодні Чайкоўскі” (снежань 2024), “Галіна бэзу” (люты 2024), “Настаўнік&Вучань” (май 2025), “Дыялогі” (кастрычнік 2025) і іншыя.

У шырокім рэпертуары піяністкі адменнае месца займаюць творы кампазітараў-рамантыкаў і французскіх імпрэсіяністаў. Выканальніцкая манера адрозніваецца шырокай каларыстычнай і эмацыйнай палітрай. Глыбокае пранікненне ў творчую задуму аўтара ўвасабляецца ў яркім мастацкім выкананні, якое пакідае незабыўны водгук у сэрцах слухачоў.