Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль “Камерата”

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Ансамбль “Камерата”

А капэла група “Камерата” была заснавана ў 1986 годзе ў Мінску. У 1988 годзе вакалісты з велізарным поспехам прэзентавалі джазавую праграму на фестывалі ансамбляў у Панявежысе (Літва). Год апасля ў Рызе ў выкананні калектыву прагучалі аўтарскія творы, у якіх элементы ігравога фальклору спалучаліся з прыёмамі фры-джаза.

Пасля другога трыумфу пачаліся маштабныя гастролі вакальнай групы па ўсім свеце. “Камерата” стала нязменным удзельнікам музычных фестываляў у Германіі, ЗША, Нарвегіі, Турцыі, Кітаі, Іране, Італіі, Нідэрландах, Венгрыі, Аўстрыі, Польшчы, Швейцарыі, Канадзе і Расіі.

Сёння “Камерата” – гэта група мегамайстроў з велізарным сцэнічным досведам. У 2017 годзе ансамбль атрымаў ганаровае званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, на працягу шматлікіх гадоў пацвярджаючы свой найвысокі прафесійны ўзровень. І сёння музыканты не спыняюць творчых пошукаў – запрашаюць да супрацоўніцтва новых удзельнікаў, арганізуюць творчыя калабарацыі, ствараюць сучасныя кампазіцыі.

Музычны жанр, у якім працуе “Камерата”, можна пазначыць як world music. Творчасць ансамбля напамінае маляўнічую мазаіку: у ёй спалучаюцца перапрацаваныя на сучасны лад славянскія матывы, афрыканскія рытмы, усходнія інтанацыі і азіяцкая паэзія. Таксама знайшлося месца амерыканскаму джазу і еўрапейскаму рэтра. Але “галоўная роля”, безумоўна, аддадзена беларускаму музычнаму фальклору.


Мастацкі кіраўнік – уладальнік медаля Францыска Скарыны Вольга Сяргееўна Вараб'ёва

Дырэктар – Алена Уладзіміраўна Акуліч

Тэлефон: +375 17 392 45 72, +375 29 661 30 04; e-mail: camerata@bgf.by

Facebook: Camerata Vocal Group

ВКонтакте: CAMERATA a’cappella group