17 снежня ў 19:00 у канцэртнай прасторы «210METROV» (вул. Чапаева, 3) адбудзецца МЕДЫТАТЫЎНЫ ПРАЕКТ "ФАРБЫ". Галоўнай гераіняй канцэрта стане лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Сержанкова (цымбалы).
«Фарбы» — гэта медытатыўны праект, галоўная ідэя якога — спалучэнне мастацкай творчасці і музыкі. Госці імпрэзы пачуюць, як гук і жывапіс пераплятаюцца ў адно цэлае, ствараючы асаблівую атмасферу для глыбокага пагружэння і сузірання.
У праграме прагучаць творы розных эпох і стыляў:
- І.С.Бах
- Г.Ермачэнкаў
- В.Жывалеўскі
- Radiohead
- Sting і інш.
Спалучэнне акадэмічнай музыкі, сучасных кампазіцый і сусветных хітоў у выкананні цымбалаў абяцае стаць незвычайным музычным вопытам, дзе класіка сустракаецца з эстраднай музыкай.

























