Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

Ван Біньсянь (фартэпіяна, КНР)

Дата: 21.06.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

І аддзяленне

Фрыдэрык Шапэн (1810–1849) – Накцюрн до мінор, ор.48 №1

– Мазурка соль-дыез мінор, ор.33 №1

– Мазурка сі мінор, ор.33 №4

– Экспромт-фантазія до-дыез мінор, ор.66

– Эцюд До мажор, ор.10 №1

– Эцюд Ля-бемоль мажор, ор.25 №1

– Эцюд до мінор, ор.25 №12

– Паланэз Ля-бемоль мажор, ор.53

Феранц Ліст (1811–1886) – Канцэртны эцюд Рэ-бемоль мажор, S.144 №3

Франц Шуберт (1797–1828) – Клавіршцюк №1 мі-бемоль мінор, D.946

ІІ аддзяленне

Вольфганг Амадэй Моцарт (1756–1791) – Саната №10 До мажор, KV 330

I. Allegro moderato; II. Andante cantabile; III. Allegretto

Людвіг ван Бетховен (1770–1827) – Саната №14 до-дыез мінор “Месяцовая”, ор.27 №2

I. Adagio sostenuto; II. Allegretto – Trio; III. Presto agitato

Чжан Чжаа (*1964) – “Далёкая Шангры-Ла”

Ін Чэнцзун (*1941)– Канцэрт для фартэпіяна “Жоўтая рака”

ІІ. “Ода Жоўтай рацэ”; IV. “Абараніце Жоўтую раку

Хе Луцін (1903–1999) – “Флейта пастушка”

Ван Біньсянь – малады піяніст з правінцыі Сычуань, выступленні якога папулярныя як у Кітаі, гэтак і ў Еўропе. Ён выступаў у вядомых канцэртных залах, такіх як Вялікі тэатр Чунцына, канцэртная зала Сычуанскай кансерваторыі, тэатр Ічан, канцэртная зала кансерваторыі Універсітэта ракі Янцзы, Амстэрдамская канцэртная зала, Венскі палац Шонбрун і інш.. Быўшы асноўным піяністам Сычуанскай кансерваторыі, ён паспяхова выканаў прэм’еру оперы Чжаа Цзіньпіна “Фантазія пра шаўковы шлях” для фартэпіяна і флейты, супрацоўнічаў з Гуйянскім сімфанічным аркестрам і дырыжорам Чжан Гаюнам у фартэпіянным канцэрце “Жоўтая рака”, а таксама з філарманічным аркестрам пад кіраўніцтвам Зубіна Меты, выканаўшы канцэрт Рахманінава. З Амстэрдамскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Арва Фольмера піяніст выканаў Другі і Трэці фартэпіянныя канцэрты Шастаковіча. Ван Біньсянь таксама з’яўляецца запрошаным выканаўцам фартэпіяннага грамадства Еўрапейскага Саюзу.

Ван Біньсянь заваяваў шэраг нацыянальных і міжнародных узнагарод, у тым ліку ўзнагароду фіналіста XVII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна, першую залатую ўзнагароду Yamaha Piano Competition, найвысокую ўзнагароду ў вобласці кітайскай музыкі “Golden Bell Award”, І прэмію адборачнага конкурсу, а таксама быў улучаны ў шорт-ліст нацыянальнага конкурсу піяністаў. Уладальнік І месца на Нацыянальным конкурсе піяністаў Кітайскай моладзі “Golden Bell Awards”, арганізаваным Асацыяцыяй музыкантаў Кітая ў 2017 годзе.
Сярод яго настаўнікаў –  вядомыя піяністы Дэн Тайшань, Шы Шучэн і Дэн Ч.

Ван Биньсянь (фортепиано, КНР)