Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Ансамбль народнай песні і танца “Варонежскія дзяўчаты”, Варонежскі акадэмічны сімфанічны аркестр

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory в функции drupal_tempnam() (строка 2649 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_nNI6uE): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed в функции image_resize_filter_get_images() (строка 370 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 371 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 372 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 11.06.2024 пачатак у 19:00

Шаноўныя гледачы! Уваход на канцэрт будзе ажыццяўляцца па запрашальных квітках.

Вярнуць грашовыя сродкі за набытыя раней білеты і атрымаць наўзамен запрашальны квіток можна ў касе Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

“УСХВАЛЕНА ПЕСНЯЙ СЛАВУТАЙ...

Ансамбль народнай песні і танца “Варонежскія дзяўчаты

Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі

Ганна Каўрыгіна

Варонежскі акадэмічны сімфанічны аркестр

Галоўны дырыжор – народны артыст Расійскай Федэрацыі

Уладзімір Вярбіцкі

Салістка – заслужаная артыстка Варонежскай вобласці Вольга Чыркова

Дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Варонежскай вобласці

Ігар Вярбіцкі

Вядоўца – заслужаны працаўнік культуры Расійскай Федэрацыі

Валянціна Галавіна

***

Артысты Варонежскай філармоніі 11 чэрвеня выступяць у Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках правядзення Дзён культуры Варонежскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Заслужаная артыстка Варонежскай вобласці Вольга Чыркова, ансамбль народнай песні і танца “Варонежскія дзяўчаты”, Варонежскі акадэмічны сімфанічны аркестр (дырыжор – заслужаны дзеяч мастацтваў Варонежскай вобласці Ігар Вярбіцкі) прэзентуюць праграму, што расчыняе самабытнасць песеннай традыцыі Чарназем’я праз прызму сімфанічнага жанру. Творчыя калектывы Варонежскай філармоніі з’ядналіся для таго, каб пазнаёміць слухачоў з самабытнай культурай Расіі, музычнымі шэдэўрамі і кампазітарамі Варонежскага краю.

У праграме “Усхвалена песняй славутай...” прэззентаваны творы вядомых варонежскіх паэтаў і кампазітараў: “Хутарок” на вершы Аляксея Кальцова, фрагменты аркестравых сачыненняў Вячаслава Аўчыннікава і Генадзя Ставоніна, вакальныя нумары з народнай містэрыі “Сонцаварот” Уладзіміра Бяляева, песенныя кампазіцыі Юрыя Раманава і Мікалая Мачалава. Гучанне рускіх і беларускіх народных песень дадасць канцэрту непаўторны каларыт.

Варонежскі акадэмічны сімфанічны аркестр – адзін з найстарых сімфанічных калектываў Расіі, створаны ў 1925 годзе. Аркестр дае больш за 70 канцэртаў у год, выконваючы разнастайныя праграмы з выбітнымі айчыннымі і замежнымі артыстамі, бярэ ўдзел у міжнародных фестывалях і форумах у Расіі і за мяжой. З 1972 года галоўным дырыжорам аркестра з’яўляецца народны артыст Расіі Уладзімір Вярбіцкі.

Ансамбль народнай песні і танца “Варонежскія дзяўчаты” створаны ў красавіку 1966 года. Аснову рэпертуару калектыву складае фальклор Цэнтральнага Чарназем’я, а таксама папулярныя рускія народныя і аўтарскія кампазіцыі. За сваю багатую гісторыю калектыў пабываў на гастролях у больш чым 40 краінах свету і выступаў на галоўных айчынных канцэртных пляцоўках.

Вольга Чыркова – заслужаная артыстка Варонежскай вобласці, лаўрэат усерасійскіх конкурсаў, уладальнік Гран-Пры імя Лідзіі Русланавай конкурсу “Галасы Расіі”, адна з самых яркіх сучасных маладых выканаўцаў народнай песні. Голас Вольгі Чырковай – глыбокае сапрана шляхетнага тэмбру, што дазваляе спявачцы ўлучаць у рэпертуар самыя розныя па стылі і жанрах творы: ад класічнага рэпертуару да сачыненняў сучасных аўтараў.

Ансамбль народной песни и танца «Воронежские девчата», Воронежский академический симфонический оркестр