Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Свет далёкай зоркі”: канцэрт-прысвячэнне Мусліму Магамаеву

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory в функции drupal_tempnam() (строка 2649 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_GQMVrB): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed в функции image_resize_filter_get_images() (строка 370 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 371 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 372 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 19.10.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал
У праграме:

песні, рамансы і арыі з репертуару Мусліма Магамаева

Канцэрт-прысвячэнне народнаму артысту СССР Мусліму Магамаеву

“СВЕТ ДАЛЁКАЙ ЗОРКІ”

Муслім Магамаеў – выбітны артыст, савецкі, азербайджанскі і расійскі эстрадны і оперны спявак, кампазітар. Ён па праве лічыцца адным з лепшых барытонаў свету. Спявак радаваў публіку сваёй творчасцю ў 1960– 80-я гады. Імя Мусліма Магамаева было вядома ледзь не кожнаму жыхару велізарнай краіны. Папулярнасць спевака была неверагоднай: яго песні ўвесь час гучалі па радыё і тэлебачанні. Канцэрты М.Магамаева збіралі шматтысячныя стадыёны, пласцінкі спевака выходзілі мільённымі тыражамі. У рэпертуары выканаўца – звыш 600 твораў: арыі, рамансы, эстрадныя песні. Цудоўны голас, яркая індывідуальнасць, усенароднае каханне, вядомасць і нейкая таямніца…

Час, што нязменна знікае ад нас, калі-некалі вяртаецца. У гэтым дапамагае музыка, што аб’ядноўвае розныя пакаленні. Беларуская дзяржаўная філармонія запрашае гледачоў 16 чэрвеня 2021 г. у Малую залу імя Р.Шырмы на канцэрт-прысвячэнне народнаму артысту СССР Мусліму Магамаеву “Свет далёкай зоркі”.

У выкананні лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салістаў Белдзяржфілармоніі Уладзіслава Даніловіча, Максіма АбраўцаДзмітрыя ТунікаТамары РэмезСвятланы СтарадзеткаСвятланы Еўтух і Валянціны Дабравольскай прагучаць лепшыя песні, рамансы і арыі з рэпертуару выбітнага артыста – “Мелодыя”, “Дзякую табе”, “Чортава кола”, “Вяселле”, “Не спяшайся”, “Каралева прыгажосці”, “О, мора, мора” і шмат якія іншыя папулярныя песні, а таксама вядомыя арыі і дуэты.

Партыя фартэпіяна – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Сяргей Вайніцкі, Вольга Макеева

Вядучая канцэрта – Любоў Сыцько

Вас чакае незабыўны, поўны радасных імгненняў пазнавання і пазітыўных уражанняў вечар!

Квіткі – у касах філармоніі. Кошт – 8 рублёў.

 

«Свет далёкой звезды»: концерт-посвящение Муслиму Магомаеву