Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Магія гукаў”: Юлія Архангельская і Аляксандр Палякоў

×

Паведамленне пра памылку

  • Notice: tempnam(): file created in the system's temporary directory в функции drupal_tempnam() (строка 2649 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/includes/file.inc).
  • Warning: fopen(temporary://image_resize_filter_Xb6G5H): failed to open stream: "DrupalTemporaryStreamWrapper::stream_open" call failed в функции image_resize_filter_get_images() (строка 370 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fwrite() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 371 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
  • Warning: fclose() expects parameter 1 to be resource, bool given в функции image_resize_filter_get_images() (строка 372 в файле /var/www/www-root/data/www/philharmonic.by/sites/all/modules/image_resize_filter/image_resize_filter.module).
Дата: 24.08.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

М.Равель, С.Рахманінаў, Ф.Ліст

Канцэрт фартэпіяннай музыкі МАГІЯ ГУКАЎ

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Юлія Архангельская

Аляксандр Палякоў

Музыка натхняе ўвесь свет, забяспечвае душу крыламі, спрыяе лёту ўяўлення; яе можна назваць увасабленнем усяго выдатнага і ўсяго ўзнёслага (Платон)

У гэты вечар канцэртная зала напоўніцца чароўнымі гукамі караля інструментаў. Шматгранныя адценні яго тэмбраў і музычных вобразаў твораў, якія будуць выкананы, закрануць самыя тонкія струны душы слухачоў.

Запрашаем акунуцца ў містычны свет арыгінальнага і ўнікальнага цыкла “Начныя прывіды” французскага кампазітара М.Равеля. У гэтай музыцы арганічна спалучаюцца майстэрскі гукапіс імпрэсіяніста і бліскучая віртуознасць фартэпіяннай фактуры. Чароўная мелодыя адпрэчанай німфы-русалкі “Ундзіны”, змрочна зачаравальная карціна “Вісельні”, фантастычныя фарбы і бліскучая віртуознасць “Скарбо”, прывіда-дамавіка, што з’яўляецца і знікае ў нябыт, не пакінуць абыякавымі вашы сэрцы.

Нароўні з казачнай фантастыкай імпрэсіяністычных гучанняў значнае месца ў канцэртнай праграме належыць музыцы С.Рахманінава. Глыбіня, меладыйнасць, шчырасць выказвання вялікага рускага кампазітара ў кожным яго творы натхняе і выканаўца, і слухача. У канцэрце прагучыць адна з вяршынь фартэпіяннай творчасці Рахманінава – Саната №2 сі-бемоль мінор, ор.36. Сачыненне будзе выканана ў другой рэдакцыі кампазітара, зробленай у 1931 годзе.

Канцэртную праграму таксама ўпрыгожаць пышныя мініяцюры рускага кампазітара і бліскучы “Мефіста-вальс” Ф.Ліста. Слухачоў чакаюць музычныя сюрпрызы і незабыўныя эмоцыі!

 

Канцэрт фартэпіяннай музыкі “Магія гукаў”: Юлія Архангельская і Аляксандр Палякоў